Галоўная / Навiны

Як не дапусціць парушэнняў заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці распавялі «крызіс-мэнэджарам» Брэсцкай вобласці

18/12
 

Сёння начальнік Брэсцкага аддзела па санацыі і банкруцтве Юлія Ясніцкая на семінары з антыкрызіснымі кіраўнікамі абмеркавала парадак работы з маёмасцю прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў працэдурах неплацежаздольнасці і банкруцтва, у сувязі з уступленнем у сілу Указа Прэзідэнта №333 ад 23 жніўня 2024 г.

Нарматыўным актам устаноўлены новыя правілы адчужэння аб'ектаў нерухомай маёмасці неплацежаздольных арганізацый, накіраваныя на аптымізацыю тэрмінаў правядзення працэдур неплацежаздольнасці і банкруцтва.

Прадугледжваецца магчымасць продажу:

• аб'ектаў нерухомасці без наяўнасці дакументаў, якія сведчаць іх дзяржрэгістрацыю, без адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны;

• незавершаных незакансерваваных капітальных пабудоў.

Таксама ў ходзе сустрэчы Юлія Ясніцкая назвала найбольш частыя парушэнні заканадаўства з боку антыкрызісных кіраўнікоў і абазначыла алгарытм дзеянняў па іх прафілактыцы.

Тэгі