Галоўная / Навiны

Іван Бельчык: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з Кітаем у галіне тэхніка-эканамічнай дапамогі

18/07

 У Міністэрстве эканомікі сёння адбылася сустрэча начальніка аддзела міжнароднай тэхнічнай дапамогі Івана Бельчыка з дэлегацыяй упраўлення па справах міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва пры Міністэрстве камерцыі КНР.

Мэта візіту ў Рэспубліку Беларусь гэтай дэлегацыі - маніторынг рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі "Басейн міжнароднага стандарту" і "Нацыянальны футбольны стадыён".

Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі, неабходныя крокі для хуткага і эфектыўнага прасоўвання работ. 
Тэгі