Галоўная / Навiны

Ірына Калянчак: створаны ўсе ўмовы для далейшага развіцця інфраструктуры турызму

29/11

Пра гэта заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі Ірына Калянчак на IV Форуме рытэйлераў і дэвелапераў.

У сваім выступленні прадстаўнік Мінэканомікі расказала аб новых механізмах інвестыцыйнага заканадаўства, якія спрашчаюць рэалізацыю праектаў у сферы турызму.

«Наша краіна – гэта ўжо сфарміраваны брэнд блакітных азёр, зуброў і сярэднявечных замкаў.

 Можна заходзіць з рознымі ідэямі і праектамі і не баяцца – патэнцыйны попыт ёсць і будзе. Каб спрасціць і паскорыць іх рэалізацыю, мы ўдасканалілі нацыянальнае інвестыцыйнае заканадаўства.

Абноўлены механізм інвестыцыйнага дагавора адкрые шырокі гарызонт для буйных забудоў з вялікім аб'ёмам капітальных затрат, такіх, напрыклад, як гатэль, аквапарк або санаторый.

Калі гаворка ідзе аб невялікім туркомплексе, кемпінгу, водным парку атракцыёнаў або лыжа-ролернай трасе, самы просты варыянт –прэферэнцыйны інвестпраект. Гэты механізм арыентаваны на рэгіёны і рэалізуецца ў дастаткова простым фармаце – дастаткова рашэння выканкама.

Яшчэ адзін інструмент падтрымкі – бюджэтныя трансферты. Простымі словамі: пабудавалі тураб'ект – атрымалі кампенсацыю ад дзяржавы за ўкладзеныя грошы.

Не варта забывацца і пра ўжо існуючыя механізмы, такія як дзяржаўна-прыватнае партнёрства. З мінулага года ёсць магчымасць заключыць пагадненне аб рэалізацыі інфраструктурнага праекта без працяглых конкурсных працэдур, калі для яго рэалізацыі не спатрэбіцца бюджэтныя сродкі.

Падрабязная інфармацыя аб усіх механізмах падтрымкі бізнесу, зацікаўленага працаваць у нашай краіне, сабрана ў Гідзе,  распрацаваным Міністэрствам эканомікі сумесна з НАІП. На яго аснове вылучылі ключавыя меры для развіцця турызму», – адзначыла Ірына Калянчак. 
Тэгі