Ірына Бабачонак: укараненне гендэрнай экспертызы НПА – дадатковы інструмент забеспячэння роўных магчымасцяў мужчын і жанчын
Аб гэтым заявіла сёння, 10 снежня 2024г., намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Ірына Бабачонак на пасяджэнні Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўнік Мінэканомікі расказала аб выніках сумеснай працы Мінэканомікі, Мінпрацы і сацабароны і ПРААН аб выпрацоўцы механізма гендэрнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў. Такая задача была замацавана Нацыянальным планам дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады.
Ірына Бабачонак асобна спынілася на прапанаваных падыходах да правядзення гендэрнай экспертызы праектаў НПА.
«Для яе правядзення распрацаваны метадычныя рэкамендацыі. У іх утрымліваецца пералік пытанняў, адказы на якія дазваляюць зрабіць высновы аб неабходнасці такой экспертызы, а таксама аб прагназуемым уплыве дакумента на гендэрную роўнасць.
З гэтай мэтай распрацоўшчык дакумента адказвае на шэраг пытанняў, якія дазваляюць зрабіць высновы аб яго ўплыве на правы, магчымасці і абавязкі мужчын і жанчын. І гэтыя заключэнні рэкамендавана ўключаць у абгрунтаванне неабходнасці прыняцця НПА.
Акрамя таго, на іх аснове можа быць прынята рашэнне аб карэкціроўцы праекта дакумента, ажыццяўленні дадатковых мерапрыемстваў для яго рэалізацыі або адмове ад яго прыняцця», – патлумачыла намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву.