Ірына Бабачонак: падрыхтаваны алгарытм дзеянняў пры пераходзе індывідуальнага прадпрымальніка ў статус камерцыйнай арганізацыі
Пра гэта заявіла намесніца дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак у інтэрв'ю тэлеканалу «РТР-Беларусь».
Прадстаўнік Мінэканомікі нагадала, што з 1 кастрычніка ўступаюць у сілу палажэнні Закона № 365 «Аб змяненні заканадаўства па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці». Адна з яго ключавых навацый – асаблівы парадак пераходу індывідуальнага прадпрымальніка ў статус камерцыйнай арганізацыі: без прыпынення дзейнасці і з захаваннем напрацаванага бізнес-багажу.
«Безумоўна, якім бы ён ні быў простым і зразумелым, гэта ўсё ж новы інструмент, выкарыстанне якога па аб'ектыўных прычынах можа выклікаць цяжкасці ў «першапраходцаў».
Менавіта таму Міністэрства эканомікі сумесна з іншымі органамі дзяржкіравання падрыхтавала алгарытм дзеянняў для індывідуальных прадпрымальнікаў пры пераходзе ў статут камерцыйнай арганізацыі.
Дакумент уяўляе сабой пералік задач, якія паслядоўна, адну за адной, неабходна вырашыць ІП, пакуль ён знаходзіцца ў гэтым статусе, і ўжо пасля моманту, калі будзе зарэгістравана камерцыйная арганізацыя, каб уладзіць усе фармальнасці.
Алгарытм размешчаны на нашым сайце, з ім можа азнаёміцца любы ахвочы. Будзем вітаць усе канструктыўныя каментары», – распавяла Ірына Бабачонак.