Галоўная / Навiны

Эфектыўнае ўзаемадзеянне крэдытораў і «крызіс-мэнэджараў» - важны складнік фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў

22/11

Прадстаўнікі Дэпартамента па санацыі і банкруцтве выступілі з лекцыямі на семінары "Актуальныя пытанні заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці".

Мерапрыемства арганізавана на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі для прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый.

Начальнік упраўлення дэпартамента Зоя Гайдучэнка расказала аб напрамках работы дзяржорганаў у папярэджанні банкруцтва, павышэнні ролі старшынь райвыканкамаў у гэтай рабоце. Былі растлумачаны новыя падыходы да дыягностыкі фінансавага стану прадпрыемстваў, заснаваныя на ацэнцы ступені рызыкі наступлення банкруцтва, дадзены адказы на актуальныя пытанні правядзення аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый.

Практычныя прыклады прымянення норм Закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці", звязаныя з рэалізацыяй крэдыторамі сваіх працэсуальных правоў і паўнамоцтваў, былі разабраны кансультантам дэпартамента Станіславам Садоўнікавым.

Удзельнікам семінара прэзентаваны сістэматызаваныя матэрыялы аб прававых інструментах, якія садзейнічаюць пошуку і вяртанню маёмасці, павышэнню яе ліквіднасці і росту выплат крэдыторам.

"Галоўная ўмова паспяховага завяршэння ліквідацыйнай вытворчасці - канструктыўнае ўзаемадзеянне крэдытораў і антыкрызісных кіраўнікоў ад першага да завяршальнага сходу крэдытораў", - рэзюмавала прадстаўнік дэпартамента. 
Тэгі