Дзмітрый Клімянкоў: ініцыятыва «Адзін раён–адзін праект» накіравана на стварэнне вытворчасцей і працоўных месцаў у рэгіёнах
Аб гэтым заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Дзмітрый Клімянкоў у інтэрв'ю тэлеканалу «ОНТ».
У сваім выступленні прадстаўнік Мінэканомікі паведаміў, што ініцыятыва «Адзін раён-Адзін праект» у 2022-м уключала 129 праектаў, а на сённяшні дзень іх ужо 208. Разглядаецца магчымасць уключэння ў праграму яшчэ каля 50 праектаў.
«Пры адборы праектаў улічваецца шэраг крытэрыяў: вытворчая накіраванасць праекта, стварэнне новых працоўных месцаў, выкарыстанне мясцовай сыравіны і кампетэнцый, перспектывы імпартазамяшчэння і павелічэння экспарту.
Чым больш праект адпавядае пералічаным крытэрам, тым вышэйшыя яго шанцы стаць часткай ініцыятывы «Адзін раён–адзін праект», – адзначыў Дзмітрый Клімянкоў.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення таксама адказаў на пытанне аб найбольш актыўных удзельніках гэтай ініцыятывы.
«Практычна палова раёнаў мае ў сваім інвестыцыйным партфелі, па меншай меры, 2 такіх праекты, кожны дзясяты – па 3 праекты. Асобныя раёны Мінскай вобласці ўвасабляюць у жыццё 5-6 вытворчых праектаў. Напрыклад, у Дзяржынскім раёне рэалізуецца 6 такіх праектаў.
Калі ж ацаніць сітуацыю ў цэлым, то ўжо рэалізаваны 41 праект коштам 2 млрд рублёў, створана каля 2,5 тысяч працоўных месцаў. Усяго плануецца асваенне каля 8 млрд рублёў і стварэнне больш за 10 тысяч працоўных месцаў», – рэзюмаваў Дзмітрый Клімянкоў.