Біржа субкантрактаў выклікала жывую цікавасць удзельнікаў Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму
24 верасня 2024 года ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму-2024 Міністэрствам эканомікі сумесна з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праведзена 14-я біржа субкантрактаў у прамысловасці для прадпрыемстваў усіх форм уласнасці.
Па аператыўнай інфармацыі ў якасці заказчыкаў у біржы субкантрактаў прынялі ўдзел 107 суб'ектаў гаспадарання, з якіх 40 выступілі ў якасці кантрактароў і 67 – субкантрактараў. У рамках працы біржы адбылося каля 200 раундаў перагавораў паміж патэнцыяльнымі заказчыкамі і пастаўшчыкамі: былі дасягнуты папярэднія дамоўленасці па далейшаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву.
Біржа субкантрактаў выклікала жывую цікавасць не толькі з боку суб'ектаў гаспадарання, якія заявіліся да ўдзелу ў ёй, але і з боку наведвальнікаў Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму.
Такія дзелавыя сустрэчы дазваляюць пашыраць і развіваць кааперацыйныя сувязі паміж малымі, сярэднімі і буйнымі прадпрыемствамі, праводзіць перамовы адразу з некалькімі прадстаўнікамі вядомых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.