Беларуская дэлегацыя знаходзіцца з рабочым візітам у Рэспубліцы Казахстан
24 лістапада 2024г. прадстаўнікі органаў дзяржкіравання на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржаўных праграм Мінэканомікі Аленай Пруднікавай-Кірпічонак сустрэліся з намеснікам Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Казахстане Сухробам Хаджыматавым. Падчас мерапрыемства былі прэзентаваны дасягненні Рэспублікі Беларусь у галіне мэт устойлівага развіцця. У сваю чаргу прадстаўнікі ПРААН падзяліліся досведам суфінансавання сродкамі бюджэту праектаў.
25 лістапада ў МЗС Рэспублікі Казахстан бакі абмяняліся вопытам па каардынацыі працы па праектах, якія рэалізуюцца сумесна з ПРААН і іх суфінансаваннем з бюджэту.
Рабочы дзень прадоўжыўся перагаворамі са Старшынёй Кіруючага камітэта Астанінскага хаба ў сферы дзяржаўнай службы Аліханам Байменавым, які расказаў аб дзейнасці хаба.
Заключнай падзеяй дня стаў брыфінг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з членамі дэлегацыі.