Галоўная / Навiны

Беларуская дэлегацыя правяла шэраг сустрэч у рамках рабочай паездкі ў Казахстан

27/11
 

Сёння на перагаворах з Віцэ-міністрам лічбавага развіцця, інавацый і аэракасмічнай прамысловасці Рэспублікі Казахстан Расціславам Каняшкіным і Старшынёй Праўлення АТ «Нацыянальныя Інфармацыйныя Тэхналогіі» Канірбаевым Баянам была вывучана канцэпцыя электроннага Урада гэтай краіны. Акрамя таго, прадстаўнікі ведамства расказалі аб стварэнні адзінага канструктара сайтаў для дзяржорганаў.

 Наступным пунктам парадку дня стала сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Казахстан, якія расказалі аб фармалізацыі сістэмы звязаных грантаў, створаных сумесна з ПРААН праграмнымі дакументамі. Асобнай тэмай для размовы стала фарміраванне нацыянальных праектаў – дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб абмене вопытам.

Асаблівую цікавасць выклікала сустрэча з Віцэ-міністрам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Казахстан Анафіным Алжасем. Казахскія спецыялісты прадэманстравалі свой лічбавы прадукт – экасістэму электроннай біржы працы «Супермаркет паслуг занятасці». Ён уключае ў сябе электронную біржу, анлайн навучанне, партал працоўных рэсурсаў, платформы міграцыйных працэсаў і нацыянальнай сістэмы кваліфікацый.

Акрамя таго, у анлайн рэжыме калегі паказалі працу лічбавых карт: патэнцыйных працоўных рызык у арганізацыях, сем'і. Цікавым быў досвед выкарыстання партала сацыяльных паслуг уразлівым катэгорыям грамадзян, у тым ліку асобам з абмежаванымі магчымасцямі.

Тэгі