Андрэй Картун: у цэнтры праекта НСУР-2040 - чалавек і яго інтарэсы
Аб гэтым заявіў Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун у інтэрв'ю газеце «Рэспублiка».
Андрэй Картун нагадаў, што ў 2017 годзе Беларусь далучылася да ініцыятывы ААН па Мэтам устойлівага развіцця, у іх былі вызначаны 17 мэт і ў рамках іх 169 задач: ад барацьбы з беднасцю да экалагічнага парадку дня, павелічэння працягласці жыцця, у тым ліку і актыўнага.
«Трэба адзначыць, што ўсе пазначаныя ААН мэты былі прааналізаваны і адаптаваны зыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў. Атрымалася вельмі арыгінальная бівалентная канструкцыя. З аднаго боку, Беларусь рухалася па трэку ўстойлівага развіцця ў фарватары прынцыпаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, з другога – стратэгічныя задачы з'яўляліся выражэннем выключна нацыянальных інтарэсаў. Такую ідэалагему мы закладваем у НСУР.
Таксама значнае месца ў дакуменце займаюць пытанні нацыянальнай бяспекі ў самым шырокім разуменні гэтага слова: харчовай, тэхналагічнай, індустрыяльнай, навукова-тэхнічнай і шэрагу іншых аспектаў. Адначасова фарміруюцца амбіцыйныя мэты па павышэнні дабрабыту і якасці жыцця беларусаў. У цэнтры НСУР – чалавек і яго інтарэсы. Вельмі важна сфарміраваць сёння вобраз будучыні, шырокімі мазкамі намаляваць тую краіну, у якой мы хочам жыць праз 15 гадоў. Зыходзячы з яго, ужо выбудоўваць планаванне па розных кірунках», – растлумачыў першы намеснік міністра эканомікі.
Падчас размовы Андрэя Картуна з журналістам узнімаліся тэмы ключавых паказчыкаў развіцця, стварэнню інфраструктуры для будучых пакаленняў, трансфармацыі рынку працы, павышэння навукаёмістасці ВУП.
У завяршэнне інтэрв'ю Першы намеснік кіраўніка Міністэрства адказаў на пытанне як Беларусі знайсці свае нішы на рэгіянальным і сусветным рынках, дзе мы будзем канкурэнтаздольнымі. На думку Першага намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, неабходная для гэтага ўмова – фарміраваць сваю унікальнасць і максімальна эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя рэсурсы.
«Прывяду просты прыклад. Хаця наша краіна вырабляе лён, пакуль так канчаткова і не рэалізавана задача перапрацоўкі кароткага льновалакна. У той жа час тэхналагічна можна атрымліваць з уласнай сыравіны якасную тканіну з высокімі спажывецкімі ўласцівасцямі. І такіх напрамкаў дастаткова шмат.
Як рэалізаваць гэты патэнцыял? Часам сапраўды прасцей купіць тэхналогію і абсталяванне пад ключ. Часам эканамічна мэтазгодней прайсці ўвесь шлях самім – ад распрацоўкі да стварэння прадпрыемства і выбудоўвання вытворчых ланцужкоў. Ёсць і трэці варыянт – дзейнічаць у кааперацыі з дружалюбнымі дзяржавамі: ствараць інавацыі для агульнага рынку.
І ў канчатковым рахунку разумнае спалучэнне вышэйпералічаных падыходаў дазволіць нашай прадукцыі карыстацца стабільным попытам унутры краіны і за яе межамі», – рэзюмаваў Першы намеснік міністра эканомікі.
Поўную версію інтэрв'ю чытайце ў суботнім нумары газеты "Рэспублiка"