Галоўная / Навiны

Андрэй Картун: у аснове беларускай эканамічнай мадэлі ляжыць збалансаванасць

10/10
 

Аб гэтым заявіў Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун у эфіры перадачы «Экономическая среда».

 Паводле слоў Андрэя Картуна, пры фарміраванні прагнозных дакументаў традыцыйна ў аснову стаяць пытанні ўстойлівасці і збалансаванасці.

«У нас адкрытая эканоміка: больш за 60% мы прадаем на экспарт. Пры гэтым уклад экспарту ў прырост ВУП больш за 2%, астатняе даў унутраны. І такая прапорцыя дапамагае нашай эканоміцы на сённяшні дзень расці без назапашвання дысбалансаў.

Мы фарміруем неабходныя ўмовы для росту, які не разбалансуе эканоміку і гарантуе яе ўстойлівае развіццё», – адзначыў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

Андрэй Картун таксама адказаў на пытанне: «Што важней - тэмпы росту эканомікі або яе якасць?».

«Чым хутчэй расце эканоміка, тым больш у дзяржавы магчымасцяў інвеставаць у інфраструктуру, падвышаць якасць жыцця людзей, а ў грамадзян – больш зарабляць і купляць, больш упэўнена глядзець у заўтрашні дзень. Таму, канешне ж, тэмпы важныя.

З пункту гледжання якаснага росту, эканоміка, становячыся ўсё больш тэхналагічна развітой і ёмістай, выходзіць на «самападтрымліваючы» узровень развіцця. Існуе паняцце інклюзіўнага эканамічнага росту – гэта рост, якога можна дасягнуць незалежна ад знешніх фактараў.

І стратэгічная задача заключаецца менавіта ў тым, каб стварыць неабходныя ўмовы для ўстойлівага росту эканомікі», – рэзюмаваў Першы намеснік міністра эканомікі.  

Тэгі