Галоўная / Навiны

Андрэй Картун павіншаваў з пачаткам навучальнага года вучняў СШ №1 г.п. Смілавічы

02/09

 1 верасня Беларусь адзначыла Дзень ведаў, і ўжо сёння больш за мільён маладых беларусаў сядуць за парты, з іх 105 тысяч - упершыню.

Святочныя мерапрыемствы праходзяць у амаль трох тысячах школ па ўсёй краіне – ад сталіцы да невялікіх населеных пунктаў. Ва ўрачыстай лінейцы ў Сярэдняй школе № 1 гарадскога пасёлка Смілавічы паўдзельнічаў Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун.

Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства здзейсніў экскурсію па школе, прыняў удзел у першым уроку на тэму «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы», расказаў вучням аб дасягненнях беларускай эканомікі, і, вядома ж, адрасаваў ім самыя цёплыя віншаванні з пачаткам новага навучальнага года.

«Вас, дарагія першакласнікі, чакаюць цікавыя адкрыцці, яркія ўражанні і дзіўныя сустрэчы. Жадаю, каб школьная пара стала для вас па-сапраўднаму незабыўнай і шчаслівай!

Для выпускнікоў - гэта таксама асаблівы этап. Памятайце: ваш далейшы лёс – у вашых руках. Толькі якасная адукацыя дае дарогу ў лепшую будучыню. Няхай імкненне да творчага пошуку і самаўдасканалення вядзе вас праз усё жыццё, а атрыманыя веды дапамагаюць дабівацца пастаўленых мэт.

Цёплыя словы падзякі хочацца сёння сказаць і настаўнікам.

Менавіта вы, паважаныя педагогі, дапамагаеце школьнікам спасцігаць навуку, адкрываеце для іх новае, тлумачыце незразумелае, вучыце патрыятызму і любові да Радзімы. Няхай наперадзе ў вас будуць новыя поспехі і дасягненні ў гэтай адказнай працы», – адзначыў у сваім прывітальным слове Андрэй Картун.

На заканчэнне мерапрыемства Першы намеснік кіраўніка Міністэрства прыняў удзел ва ўскладанні кветак да помніка настаўнікам і вучням, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Калектыў Міністэрства далучаецца да шматлікіх віншаванняў навучэнскай моладзі. Сёння перад вамі адчыненыя ўсе дарогі. І ў якой бы сферы вы б не вырашылі самарэалізавацца, упэўненыя, што ў вас усё атрымаецца! З Днём ведаў!

Тэгі