Галоўная / Навiны

Андрэй Картун: дзяржава працягне стымуляваць рэалізацыю вытворчых праектаў у рэгіёнах

09/08

Аб гэтым заявіў Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун у апублікаваным сёння інтэрв'ю газеце «Рэспублiка» аб асноўных тэндэнцыях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені-чэрвені і планах на другое паўгоддзе.

Паводле слоў Андрэя Картуна, дасягнуць прадугледжаных на бягучы год тэмпаў росту эканомікі плануецца за кошт нарошчвання вытворчасці і экспарту прадукцыі, пашырэння ўнутранага попыту і павышэння ўзроўню рэальных грашовых даходаў насельніцтва.

«Рашэнне гэтых задач рэгламентуецца праграмнымі дакументамі на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы, Урада, міністэрстваў. І ключавы з іх – Мэтавы план развіцця на 2024-ы. Па сутнасці, гэта дарожная карта для дзяржорганаў і галін, дзе вызначана, што і ў якіх аб'ёмах трэба зрабіць і прадаць, каб дасягнуць запланаваных паказчыкаў.

У рамках Комплексу мер па абароне ўнутранага рынку на 2023-2025 гады рэалізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на прасоўванне беларускай прадукцыі, фарміраванне станоўчага іміджу нацыянальных брэндаў, абарону ўнутранага рынку.

Як вядома, з пачатку 2024-га выгадны спажывецкі крэдыт на набыццё айчынных тавараў прапануе Беларусбанк. У гэтым пераліку – мэбля, бытавая тэхніка, мотавелатавары і іншая запатрабаваная нашымі грамадзянамі прадукцыя.

Прыняты і дзейнічаюць таксама іншыя стратэгіі, планы і дакументы, дзе змяшчаюцца адказы на пытанні: як шмат вырабіць, выгадна прадаць, разумна распарадзіцца выручкай у інтарэсах прадпрыемстваў, эканомікі і нашых людзей», – падкрэсліў Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

Значны фрагмент інтэрв'ю датычыўся прывабнасці беларускай эканомікі як месца ўкладання капіталу. У сувязі з гэтым Андрэй Картун адзначыў, што тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал у 2023 годзе склаў 117,8 працэнта і гэтая дынаміка захоўваецца: як ужо адзначалася, у першым паўгоддзі інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 7,6 працэнта.

«Для развіцця бізнесу, рэалізацыі новых праектаў у рэгіёнах урад вядзе сістэмную работу над стымулюючымі мерамі прыцягнення інвестыцый. У ліпені гэтага года ўступіў у сілу абноўлены Закон «Аб інвестыцыях». Ім створаны камфортныя ўмовы для рэалізацыі буйных праектаў і прапанаваны дзейсныя стымулы інвестыцыйнай актыўнасці ў рэгіёнах.

Праца па ўдасканаленні інвестыцыйнага заканадаўства працягваецца: карэктуюцца падзаконныя акты, ствараюцца новыя працэдурныя прылады.

Напрыклад, пастановай урада быў актуалізаваны пералік прыярытэтных відаў дзейнасці для інвесціравання. Гэта мера дасць магчымасць зарыентаваць інвестараў на тыя сферы эканомікі, у якіх яны могуць разлічваць на дзяржпадтрымку пры рэалізацыі інвестпраектаў.

Дзяржава і ў далейшым працягне гуляць ролю інвестара першай інстанцыі, фармуючы ўмовы для прытоку капіталу для развіцця вытворчых праектаў у рэгіёнах», – рэзюмаваў Першы намеснік кіраўніка Міністэрства.

Поўную версію інтэрв'ю чытайце ў свежым нумары газеты "Рэспублiка"

https://www.sb.by/articles/dinamika-uverennogo-razvitiya.html 
Тэгі