Андрэй Картун: дзеці - наш галоўны здабытак
Сёння, 27 снежня, супрацоўнікі Міністэрства эканомікі на чале з Першым намеснікам Міністра Андрэем Картунам прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".
Яны наведалі дзяржаўную ўстанову "Мінскі гарадскі дзіцячы сацыяльны пансіянат Сонечны" для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэта падшэфны дом-інтэрнат Міністэрства, дапамогу якому наш калектыў аказвае ўжо больш за 10 гадоў.
Паводле слоў Першага намесніка міністра, акцыя "Нашы дзеці" яна вельмі важная і яшчэ раз нагадвае кожнаму, што дзеці - наш галоўны здабытак.
Размаўляючы з выхаванцамі пансіяната, Андрэй Картун адзначыў, што для яго павіншаваць іх з надыходзячым Новым годам - адказная і прыемная місія.
«Сёння ў нас выдатная нагода сустрэцца з Вамі зноў, пагутарыць, выказаць сваю падтрымку, увага і вядома ж уручыць падарункі. Новы год - гэта час выканання жаданняў. І мы рады, што дапамагаем здзейсніць чыюсьці мару», - сказаў Андрэй Картун.
У падарунак ад Міністэрства эканомікі дзеці атрымалі грашовы сэртыфікат і падарункі. Гэтыя сродкі сабраны работнікамі ведамства.
Гасцям пансіяната, якія прыехалі павіншаваць дзяцей са святам, выхаванцы падрыхтавалі маляўнічы паказ і памятныя сувеніры.