Андрэй Картун: Беларусь захоўвае прыхільнасць Мэтам устойлівага развіцця
Аб гэтым заявіў сёння, 5 снежня, Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, выступаючы на пленарным пасяджэнні форуму адказнага бізнесу, які праходзіць у Мінску.
Паводле слоў Першага намесніка міністра, Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2040 года знаходзіцца на фінальнай стадыі распрацоўкі і прыняцця. «У дакумент унесены пэўныя змены, але, тым не менш, вывучыўшы яго, можна паглядзець, што дзяржава захоўвае прыхільнасць мэтам устойлівага развіцця.
У НСУР-2040 сфарміраваны прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы на перспектыву. Напрыклад, экалогія. Важнасць у тым, што праз 15 гадоў мы павінныя захаваць тую прыроду, таму ставяцца пэўныя індыкатары, у прыватнасці, скараціць колькасць выкідаў у навакольнае асяроддзе, павялічыць перапрацоўку смецця і не толькі», - пазначыў Андрэй Картун.
Як адзначыў Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства, фарміруючы вобраз будучыні краіны на бліжэйшыя 15 гадоў, у аснову ставяцца чалавек і яго патэнцыял.
«Мы будуем інтэлектуальную і экалагічна адказную краіну, дзе чалавек - галоўная каштоўнасць. А эканоміка з развітой тэхналагічнай і лічбавай індустрыяй, канкурэнтным бізнес-асяроддзем і ўстойлівымі рэгіёнамі стане базісам для самарэалізацыі кожнага грамадзяніна», - акцэнтаваў Першы намеснік міністра.
Андрэй Картун таксама расказаў, што для бізнесу распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, як укараняць у вытворчасць элементы ўстойлівага развіцця.