Галоўная / Навiны

Андрэй Картун: Беларусь дэманструе пастаянны прагрэс у дасягненні Мэт устойлівага развіцця

12/11
 

Аб гэтым расказаў сёння, 12 лістапада 2024 г., Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун, выступаючы з дакладам аб дасягненнях у галіне ўстойлівага развіцця па эканамічнаму напрамку на пасяджэнні Савета па ўстойліваму развіццю.

 Паводле слоў Андрэя Картуна, у рэйтынгу дасягнення МУР Беларусь займае 30-е месца са 167 дзяржаў.

«Безумоўным прыярытэтам з'яўляецца павышэнне якасці жыцця нашых грамадзян.

Беспрацоўе на рэкордна нізкім узроўні – 3, 5%. Створаныя працоўныя месцы падмацаваныя гарантыяй – годныя і стабільныя прыбыткі. Па выніках 2023-га рэальны заробак павялічыўся на 11%, скарачаецца міжрэгіянальная дыферэнцыяцыя.

Расце пакупніцкая здольнасць, а ўзровень забяспечанасці насельніцтва жыллём адзін з самых высокіх у СНД.

Дзяржава актыўна інвесціруе ў развіццё інфраструктуры і стварае магчымасці для самарэалізацыі ў любым кутку нашай краіны.

Толькі за апошнія тры гады пабудавана (рэканструявана) больш за 40 садоў і 30 школ, 12 ФАКаў, 80 аб'ектаў аховы здароўя, 552 станцыі абезжалезвання вады і 51 водазаборная свідравіна. Адрамантавана каля 5 тыс. км мясцовых дарог і 12 мастоў. Ствараюцца новыя вытворчасці ў рэгіёнах, рэалізуюцца буйныя камерцыйныя інвестпраекты», – распавёў Першы намеснік міністра эканомікі.

Як адзначыў Андрэй Картун, важны пункт росту эканомікі – развіццё ўласнай справы. І ўжо сёння кожнае трэцяе працоўнае месца створана ў сферы малога і сярэдняга бізнэсу.

Асаблівую ўвагу ў сваім дакладзе Першы намеснік Міністра ўдзяліў прасоўванню брэнда «Зроблена ў Беларусі».

«Беларусі ёсць што прапанаваць на знешнія рынкі: інавацыйнае машынабудаванне, высакаякасныя прадукты харчавання, унікальныя амінакіслоты і камбікармы, лекі, прадукцыя нафтахіміі і шмат іншага.

Так, экспарт харчавання ў 2023-м перавысіў 7 млрд долараў, а па выніках 9 месяцаў бягучага года ён ужо дасягнуў 6 млрд долараў.

Вынік нашай інвестыцыйна-экспартнай палітыкі –гандлёвыя адносіны з 200-мі краінамі і экспарт больш за палову выпускаемай прадукцыі», – рэзюмаваў Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

Тэгі