Галоўная / Навiны

Анатоль Сайчук: своечасовы сыход у санацыю спрашчае выхад прадпрыемстваў на стабільную працу

16/11

Аб гэтым заявіў намеснік начальніка ўпраўлення па санацыі і банкруцтве па г.Мінску і Мінскай вобласці Анатоль Сайчук на выязным пасяджэнні эканамічнага суда Мінскай вобласці ў г. Клецку.

Падчас мерапрыемства разглядалася справаздача па выкананні антыкрызісным кіраўніком мерапрыемстваў плана санацыі ТАА «Біяраспрадукт».

Адзначаны пазітыўныя тэндэнцыі ў дзейнасці прадпрыемства: захавана 50 працоўных месцаў. За студзень-верасень 2024 года атрыманы прыбытак ад бягучай дзейнасці (два папярэднія гады яно працавала стратна). Пагашана запазычанасць па нечарговых плацяжах, а таксама перад крэдыторамі другой чаргі. 
Тэгі