Аляксей Зубовіч: працягваем метадалагічную працу над прагнозам Саюзнай дзяржавы
Аб гэтым заявіў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Мінэканомікі Аляксей Зубовіч, выступаючы на сумесным пасяджэнні Калегій Мінэканомікі Беларусі і Мінэканамразвіцця Расіі.
У сваім дакладзе начальнік галоўнага ўпраўлення расказаў аб ходзе распрацоўцы методыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы.
Як адзначыў Аляксей Зубовіч, з гэтай мэтай праведзена вялікая праца па фарміраванні навукова абгрунтаванай методыкі, уніфікацыі падыходаў да распрацоўкі каротка- і сярэднетэрміновых дакументаў, узгадненні пазіцый аб перадумовах прагнозу і знешніх умовах.
«У цэлым прагноз заснаваны на 2 падыходах:
Першы – агрэгацыя прагнозаў дзвюх краін у зводны праект прагнозу Саюзнай дзяржавы. У аснове ляжыць падсумоўванне паказчыкаў Беларусі і Расіі.
Другі – разлік паказчыкаў, якія адлюстроўваюць узаемныя эфекты. Гэты напрамак у Саюзным прагнозе ўяўляе ключавую цікавасць, паколькі характарызуе дынаміку і ступень нашай інтэграцыі.
Першы драфт праекту прагнозу быў абмеркаваны і ў цэлым ухвалены на працоўнай групе ў рамках міжнароднай канферэнцыі на пляцоўцы НДЭІ Мінэканомікі», – распавёў прадстаўнік Мінэканомікі.
Таксама ў дакладзе прагучалі прапановы па далейшым удасканаленні метадалогіі прагнозу.