Алеся Абраменка: у кітайскіх кампаній вялікі патэнцыял для дзейнасці ў Беларусі
Аб гэтым заявіла сёння, 20 снежня 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка, выступаючы на штогадовай канферэнцыі Асацыяцыі кітайскіх кампаній у Беларусі "Пуцяводная зорка Шаўковага шляху".
Паводле слоў Алесі Абраменкі, бізнес з Паднябеснай актыўна ўдзельнічае ў знакавых праектах для беларускай эканомікі - такіх як Індустрыяльны парк "Вялікі камень", ЗАТ "БНБК", наш народны аўтамабіль "Джылі".
«Сёння перад намі адчыняюцца новыя далягляды і магчымасці. Перакананая, што далейшае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая будзе вельмі плённым, прынясе балазе народам абедзвюх краін.
Са свайго боку Мінэканомікі гатова аказваць кітайскім кампаніям неабходную падтрымку ў будучай дзейнасці на беларускай тэрыторыі, фарміраванні камфортных умоў для рэалізацыі сумесных ідэй і ініцыятыў», - адзначыла намесніца міністра эканомікі.
Алеся Абраменка ўручыла Падзякі Міністра эканомікі прадстаўнікам шэрага кітайскіх кампаній, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая.