Алеся Абраменка: прыярытэт у працы СЭЗ «Гроднаінвест» - развіццё інвестыцыйных пляцовак у раёнах
Аб гэтым заявіла сёння, 29 кастрычніка 2024 года, намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас рабочай паездкі ў СЭЗ «Гроднаінвест» у Свіслацкім раёне.
Алеся Абраменка адзначыла, што ўключэнне пляцоўкі ў Свіслацкім раёне ў склад СЭЗ «Гроднаінвест» надало імпульс сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёну. Дзяржаўныя ўкладанні ў стварэнне буйных інфраструктурных аб'ектаў, у тым ліку ў будаўніцтва электрападстанцыі, ужо ў разы акупіліся за кошт рэалізацыі новых інвестпраектаў.
Цяпер тут рэалізуюць праекты 4 прадпрыемствы-рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест», якімі сумарна ўжо інвесціравана больш як $100 млн., створана каля 150 новых рабочых месц з высокім узроўнем заработнай платы.
Рабочая паездка Алесі Абраменка працягнулася на дрэваапрацоўчым заводзе «Свіслач», які ўведзены ў эксплуатацыю ў сакавіку 2024 г. і пачаў выпуск піламатэрыялаў хвойных парод.
«Упэўнена, што паспяховая рэалізацыя гэтага якарнага праекта стане штуршком для прыходу новых прадпрыемстваў у мэтах стварэння тэхналагічных ланцужкоў і развіцця кааперацыйных сувязей, што ў далейшым дасць магчымасць сфарміраваць дрэваапрацоўчы і лагістычны кластары», –рэзюмавала Алеся Абраменка.
Праграма рабочай паездкі таксама ўключала сустрэчу з кіраўніцтвам адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест», на якой былі падведзены вынікі працы СЭЗ у студзені-верасні 2024 года і планы па выкананню прагнозных параметраў у бягучым годзе.
Алеся Абраменка акцэнтавала ўвагу на неабходнасці выхаду па выніках 2024 года на станоўчыя тэмпы росту ключавых паказчыкаў эфектыўнасці СЭЗ «Гроднаінвест».
Чакаецца, што да канца бягучай пяцігодкі СЭЗ забяспечыць істотны прырост інвестыцый, экспарту і заработнай платы работнікаў прадпрыемстваў. З улікам наяўнасці ўсёй неабходнай інфраструктуры, неабходна сканцэнтравацца на развіцці пляцовак у раёнах – Свіслацкім, Смаргонскім, Слонімскім», – падкрэсліла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.