Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: па выніках паўгоддзя эканоміка Шчучынскага раёна дэманструе добрыя вынікі

16/08
 

Аб гэтым заявіла сёння, 16 жніўня 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка, наведваючы з рабочай паездкай Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну і выкананні яго бюджэту за першае паўгоддзе. Паводле слоў Алесі Абраменкі, у студзені-чэрвені эканоміка раёна прадэманстравала добрыя вынікі, па шэрагу паказчыкаў перавыканаўшы прагнозныя заданні.

«З апярэджаннем раслі выпуск валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі («плюс» 15, 5%) і аб'ёмы прамысловай вытворчасці. Пазітыўныя тэндэнцыі пераважаюць у будаўніцтве: будаўніча-мантажныя работы выраслі ў 1,6 раза, ужо пабудавана больш за палову ад запланаваных на год квадратных метраў.

Як вынік, тэмп росту намінальнай сярэднямесячнай зарплаты склаў 120%, павялічыліся паступленні ў бюджэт (на 22,9%).

Разам з тым, раёну неабходна ўзмацніць працу па нарошчванні аб'ёмаў экспарту паслуг, а таксама па прыцягненню і замацоўванасці кадраў», – падкрэсліла Алеся Абраменка.

У працяг працоўнай паездкі намеснік кіраўніка Міністэрства наведала ТАА «Праймілк». На прадпрыемстве паспяхова рэалізаваны інвестпраект па выпуску з сыроваткі сухога малака. Дадзены прадукт мае высокі экспартны патэнцыял – больш за 90% аб'ёму ідзе на знешнія рынкі.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства абмеркавала з кіраўніцтвам прадпрыемства пытанні яго далейшага развіцця, планы па пашырэнні асартыменту прадукцыі.

Тэгі