Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: неабходна задзейнічаць дадатковыя рэзервы для росту аб'ёмаў узаемнага гандлю Беларусі і Якуціі

13/09

Аб гэтым заявіла 12 верасня намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас пасяджэння беларускай часткі рабочай групы па супрацоўніцтву Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Саха (Якуція) у рамках падрыхтоўкі візіту ў нашу краіну кіраўніка гэтага расійскага рэгіёну Айсена Нікалаева.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі магчымасці нарошчвання экспарту грузавой, пасажырскай, сельскагаспадарчай тэхнікі, прадукцыі легпрама, пашырэнне асартыменту паставак мясамалочнай прадукцыі. Асобным пунктам парадку дня стала арганізацыя кантэйнерных перавозак з камбінаванымі грузамі з Беларусі ў Якуцію.

«З прычыны аддаленасці рэгіёна менавіта транспартныя выдаткі істотна ўплываюць на сабекошт пастаўляемай прадукцыі.

Важна аптымізаваць лагістыку, каб максімальна знізіць спадарожныя выдаткі і павысіць канкурэнтаздольнасць нашых тавараў. Гэта будзе садзейнічаць актывізацыі ўзаемнага гандлю», – адзначыла Алеся Абраменка.

Тэгі