Алеся Абраменка: інтэграцыя ў рамках ЕАЭС садзейнічае развіццю эканомік і павышэнню дабрабыту грамадзян нашых краін
Аб гэтым заявіла ў інтэрв'ю "Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё" намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка.
Як адзначыла Алеся Абраменка, за 10 гадоў краінамі "пяцёркі" дасягнута шмат: забяспечана свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, праводзіцца скаардынаваная, узгодненая або адзіная палітыка ў розных галінах эканомікі.
«Для нашай краіны сяброўства ў Саюзе, - гэта, у першую чаргу, свабодны доступ на рынак з вялізным рэсурсным патэнцыялам.
Па-другое, вялікі ўнутраны рынак збыту. Як дзяржава з экспартаарыентаванай адкрытай эканомікай мы вельмі зацікаўлены ў безбар'ерным руху тавараў і паслуг. Тавары, вырабленыя ў дзяржавах-членах, пастаўляюцца без выплаты мытных пошлін і па адзіных тэхнічных патрабаваннях і стандартах.
Кожны грамадзянін можа свабодна працаваць у любой з дзяржаў-членаў Саюза. З 2017 года забяспечаны доступ грамадзян "пяцёркі" да абавязковага медыцынскага страхавання ў Расійскай Федэрацыі", - расказала намеснік Міністра.
Паводле слоў, Алесі Абраменка аб выніках 10-гадовага развіцця ЕАЭС лепш за ўсё "гавораць" лічбы.
«За 10 гадоў ВУП Саюза павялічыўся больш чым на 12%. Аб'ём тавараабароту паміж нашымі краінамі практычна падвоіўся. Пры гэтым паводле ацэнак ЕЭК да 2030 года аб'ёмы ўзаемнага гандлю павялічацца яшчэ на 50%.
Узровень самазабяспечанасці краін "пяцёркі" асноўнымі відамі сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання на сённяшні дзень перавышае 90%», - акцэнтавала намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.
Адказваючы на пытанне, ці дапамагла праца ў фармаце "пяцёркі" адаптавацца да новых рэалій, Алеся Абраменка адзначыла, што санкцыі сталі драйверам для шэрагу напрамкаў.
«Адбылася перабудова лагістычных ланцужкоў на Азіяцкі кірунак. Мы перайшлі на ўзаемаразлікі ў нацыянальных валютах. Расце ўнутры рэгіянальны гандаль, развіваецца імпартазамяшчэнне і прамысловая кааперацыя.
Як вынік, па выніках мінулага года ў цэлым па ЕАЭС аб'ёмы прамысловай вытворчасці выраслі на 3,7 працэнта, рознічнага гандлю - на 6,6 працэнта, будаўнічых работ - на 8,6 працэнта. Пасажыраабарот павялічыўся на 12,6 працэнта. Інфляцыя знізілася да 7,5%», - распавяла намеснік міністра.
Гаворачы аб далейшых прыярытэтах развіцця ЕАЭС, Алеся Абраменка падкрэсліла, што неабходна больш актыўна выбудоўваць прамысловую кааперацыю, ствараць новыя імпартазамяшчальныя вытворчасці.
«Для рэалізацыі гэтай задачы прынятае прарыўное рашэнне аб запуску механізму фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў за кошт бюджэту ЕАЭС. Размова ідзе аб аказанні фінансавай падтрымкі сумесным кааперацыйным праектам, што рэалізуюцца ў любых галінах прамысловасці, за выключэннем вытворчасці прадуктаў харчавання. Новы механізм павінен быць цікавы ў першую чаргу менавіта малым і сярэднім прадпрыемствам», - адзначыла Алеся Абраменка.
Поўнае інтэрв'ю глядзіце тут https://economy.gov.by/ru/video-ru/getRecord/88/