Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: дыялог эканамічных ведамстваў - эфектыўная пляцоўка двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі

26/08

 Аб гэтым заявіла намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас рабочай сустрэчы з намеснікам Міністра эканамічнага развіцця РФ Дзмітрыем Вольвачам. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце відэаканферэнцсувязі і было прысвечана актуальным пытанням супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Паводле слоў Алесі Абраменкі, у беларуска-расійскім супрацоўніцтве пераважаюць пазітыўныя трэнды. Узаемны тавараабарот па выніках паўгоддзя дадаў на 6,4 працэнта.

Адзначана важнасць сумеснай працы ў сферы развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Саюзнай дзяржаве.

«Завершаны аналіз заканадаўства Беларусі і Расіі, якое рэгламентуе правілы атрымання ліцэнзій, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур для бізнесу. Працягнуцца кансультацыі па пытаннях узаемнага прызнання звестак з рэестраў ліцэнзій. У маючым адбыцца трохгадовым перыядзе прадугледжваецца стварэнне адзінага каталога франшызы Саюзнай дзяржавы, абмен вопытам у стварэнні лічбавых платформ для прадпрымальнікаў», – адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

На сустрэчы абмеркавалі перспектыўныя напрамкі абмену вопытам паміж маскоўскімі тэхнапаркамі і тэхнапаркамі Рэспублікі Беларусь, пытанні нарошчвання паставак беларускай сельскагаспадарчай і нафтахімічнай прадукцыі на расійскі рынак, узмацнення інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.

Асаблівая ўвага была ўдзелена ацэнцы эканамічных эфектаў ад рэалізацыі 28 Саюзных праграм, што прадугледжана Дэкрэтам вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Пасля завяршэння мерапрыемства дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Мінэканамразвіцця Расійскай Федэрацыі.

Тэгі