Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: Беларусь зацікаўлена ў паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з правінцыяй Сычуань КНР

13/09

 Аб гэтым заявіла сёння, 13 верасня 2024г., намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка на сустрэчы з дэлегацыяй г.Чэнду правінцыі Сычуань КНР на чале з намеснікам Сакратара парткама г.Чэнду Чэнь Яньфу.

Паводле слоў Алесі Абраменка, тавараабарот паміж нашымі краінамі прадаўжае планамерна прырастаць: за апошняе дзесяцігоддзе ён павялічыўся практычна ў два з паловай разы, экспарт беларускіх тавараў у Кітай –практычна ў тры разы.

«Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні паставак прадуктаў харчавання ў правінцыю Сычуань, а таксама павелічэнні чыгуначных перавозак паміж Беларуссю і кітайскім рэгіёнам. З улікам развітага машынабудавання правінцыі, беларускія прадпрыемствы маглі б пастаўляць туды камплектуючыя і аўтазапчасткі», – заявіла намесніца кіраўніка эканамічнага ведамства.

Дадатковыя рэзервы паглыблення ўзаемадзеяння, на думку Алесі Абраменкі, ляжаць у галіне інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

«Беларусь гатова разам з Кітаем выпускаць сельскагаспадарчую тэхніку, электратранспарт, транспартныя сродкі, абсталяванне і аўтакампаненты.

Максімальна камфортныя ўмовы ў частцы інфраструктуры, ільгот і прэферэнцый для такога партнёрства прапануе Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Мы адкрыты да прадуктыўнага ўзаемадзеяння і рэалізацыі перспектыўных праектаў у любым рэгіёне краіны», – рэзюмавала намеснік міністра эканомікі.

Тэгі