Алеся Абраменка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з правінцыяй Ганьсу ў галіне стварэння сумесных вытворчасцей
Аб гэтым заявіла сёння, 21 кастрычніка 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка на сустрэчы з Сакратаром гаркама г. Ланьчжоў правінцыі Ганьсу КНР Чжан Сяацянам.
Як адзначыла Алеся Абраменка, супрацоўніцтва Беларусі з правінцыяй Ганьсу і г. Ланьчжоў можа стаць узорным у рамках нарошчвання комплекснага міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая.
У бягучым годзе Беларусь разлічвае значна павялічыць экспарт у Кітай прадуктаў харчавання, прадукцыі дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, а таксама прадоўжыць умацаванне кааперацыйных сувязей на міжрэгіянальным узроўні. Наша краіна гатова супрацоўнічаць з правінцыяй Ганьсу ў галіне стварэння сумесных прадпрыемстваў у сферы АПК, электратранспарту, абсталявання і аўтакампанентаў, медыцынскай тэхнікі.
«Каробкі перадач, рухавікі, аўтамабільныя краны, легкавыя машыны, суперкандэсатары для электробусаў – гэта толькі кароткі пералік тавараў, якія ўжо вырабляюцца ў Беларусі пры ўдзеле кітайскіх партнёраў. Дадзеная прадукцыя эфектыўна дапаўняе наш прамысловы патэнцыял. Шэраг распрацовак кітайскіх кампаній зараз на стадыі ўкаранення і выпрабаванняў, шмат праектаў знаходзяцца ў прапрацоўцы.
Максімальна камфортныя ўмовы і неабходная інжынерна-транспартная інфраструктура для рэалізацыі такіх ініцыятыў створаны ў індустрыяльным парку «Вялікі камень». На сённяшні дзень тут працуе 136 рэзідэнтаў з аб'ёмам заяўленых інвестыцый у 1,5 млрд. долараў і планамі па стварэнні больш за 15 тыс. новых працоўных месцаў.
Мы зацікаўлены ў новых высокіх тэхналогіях кампаній г. Ланьчжоў і правінцыі Ганьсу, рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў і ініцыятыў, што будзе садзейнічаць далейшаму развіццю і ўмацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва нашых краін», – адзначыла намеснік міністра эканомікі.