Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: бачым новыя магчымасці паглыблення міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам КНР

18/11
 

Аб гэтым заявіла сёння, 18 лістапада 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка ў ходзе сустрэчы з Намеснікам сакратара парткама Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР Хэ Чжун Ю.

«З Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам Беларусь звязвае шматгадовае сяброўства і партнёрства. Мы ўважліва сочым за развіццём і росквітам рэгіёна, актыўна прымаем удзел у яго ключавым выставачным мерапрыемстве - ЭКСПА "Кітай-Еўразія".

Наша краіна зацікаўлена ў нарошчванні паставак прадуктаў харчавання, прадукцыі дрэваапрацоўкі, машынабудавання, хімічнай прамысловасці і ўгнаенняў у СУАР», – адзначыла Алеся Абраменка.

На думку намесніка міністра эканомікі, з улікам спецыялізацыі і магутнай сельскагаспадарчай базы рэгіёну, Беларусь гатова супрацоўнічаць з кампаніямі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна па стварэнню сумесных прадпрыемстваў у сферы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і тэхнікі, хімічнай вытворчасці і энергетыкі.

"Максімальна камфортныя ўмовы ў частцы льгот і прэферэнцый, неабходная інфраструктура для рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў і ініцыятыў створаны ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", які займае цэнтральнае месца ў ініцыятыве "Адзін пояс, адзін шлях"", - падкрэсліла Алеся Абраменка.

Тэгі