Галоўная / Навiны

Алена Васілеўская: «зялёная эканоміка» спрыяе ўстойліваму развіццю за кошт больш рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў

07/10
 

Аб гэтым расказала начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Алена Васілеўская ў інтэрв'ю перадачы «Акцэнты» тэлеканала «РТР-Беларусь», прысвечаным задачам Нацыянальнага плана дзеянняў па развіццю «зялёнай эканомікі» ў Рэспубліцы Беларусь на 2021 - 2025 гады.

Па словах прадстаўніка міністэрства, асноўная мэта дакумента – рост эканомікі пры захаванні прыроднага капіталу.

«Нацыянальны план утрымлівае шэраг мерапрыемстваў па 11 найважнейшых напрамках, сярод якіх вытворчасць электратранспарту, шарынгавая эканоміка, экалагічная маркіроўка і многае іншае.

Кожнае з гэтых мерапрыемстваў садзейнічае пераходу нашай эканомікі да нізкавугляроднай рэсурсаэфектыўнай мадэлі развіцця. А гэта новыя працоўныя месцы, зніжэнне затрат на вытворчасць, захаванне навакольнага асяроддзя, і, галоўнае, дзейсныя стымулы да шырокага ўкаранення інавацый», – адзначыла Алена Васілеўская.

Начальнік галоўнага ўпраўлення таксама расказала, як укараненне прынцыпаў зялёнай эканомікі ўплывае на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

«Тры кіты зялёнай эканомікі – эфектыўная вытворчасць, разумнае спажыванне і правільнае абыходжанне з адходамі. І Беларусь актыўна працуе па кожным з гэтых напрамкаў.

Праекты, якія рэалізуюцца ў сферы зялёнага будаўніцтва, разумнай энергетыкі, лічбавага ЖКГ заснаваны на беражлівым стаўленні да прыроды, укараненні тэхнічных і сацыяльных інавацый, якія садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця нашых людзей», – рэзюмавала Алена Васілеўская.

Тэгі