Галоўная / Навiны

Алена Скіба: толькі пісьменны юрыст здольны стаць высокакваліфікаваным «крызіс-мэнэджарам»

01/11
 

Пра гэта заявіла сёння, 1 лістапада 2024 г., начальнік Віцебскага тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Алена Скіба.

У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава прадстаўнік Мінэканомікі прыняла ўдзел у семінары-трэнінгу са студэнтамі юрыдычнага факультэта: «Працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) і рэалізацыя патэнцыялу юрыста пры рабоце кіраўніком».

Падчас мерапрыемства студэнты прынялі актыўны ўдзел у дыскусіі, дзе абмяркоўвалі актуальныя пытанні ўрэгулявання неплацежаздольнасці. Алена Скіба падзялілася сваім досведам і ведамі з будучымі юрыстамі.

Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для студэнтаў паглыбіць свае веды ў галіне права і задаць пытанні прафесіяналу.

Студэнты адзначылі высокую значнасць такіх мерапрыемстваў для іх прафесійнага росту і развіцця.

Тэгі