Алена Балігатава: ключавая мэта эканомікі - рост дабрабыту насельніцтва
Аб гэтым заявіла намеснік Міністра эканомікі Алена Балігатава падчас перадачы «Экономическая среда», прысвечанай тэме фарміравання і расходавання дзяржаўнага бюджэту.
Паводле слоў намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, пры фарміраванні ключавых задач Праграмы-2025 сацыяльным напрамкам удзялялася максімальная ўвага, і кожны з іх адбіўся ў дзяржаўных праграмах.
«На сацыяльныя праграмы сродкі з бюджэту выдзяляюцца ў найбольшай ступені, паколькі асноўная задача дзяржавы –гэта ствараць грамадскія выгоды, падтрымліваць іх і развіваць.
Таму ў дзяржаўных праграмах дакладна вызначаны расходы на стварэнне, рэканструкцыю, мадэрнізацыю аб'ектаў сацыяльнай і інжынернай інфраструктуры.
Гэта тое, што адносіцца да доўгатэрміновага ўстойлівага росту, паколькі чалавечы капітал, яго падтрыманне і развіццё – гэта аснова для дзяржавы. Іншымі словамі, здаровы дух і здаровы чалавек – гэта і квітнеючая эканоміка», -–падкрэсліла Алена Балігатава.
Таксама намеснік міністра эканомікі адказала на пытанне, як спалучаюцца паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучы год з параметрамі бюджэту-2025.
«На 2025 год пастаўленая напружаная задача па росце ВУП – «плюс» 4,1%. Гэта вышэй за сярэднесусветныя значэнні, мы плануем расці такімі тэмпамі. Прычына простая – што зможа зарабіць эканоміка, то мы і выдаткуем на інфраструктуру.
Мінэканомікі падыходзіць да гэтай працы рупліва: фарміруецца інфраструктурны план Рэспублікі Беларусь з усімі патрэбамі. А выбар канкрэтных праектаў ажыццяўляецца зыходзячы з магчымасцей, якія эканоміка можа на гэтым этапе дазволіць.
Інфляцыі запланавана ў мэтавым гарызонце каля 5%. Гэта дастаткова камфортны ўзровень, які дасць магчымасць забяспечваць і рост даходаў насельніцтва, падтрымліваць даходную частку бюджэту і збалансаванае ўнутранае развіццё. Прагнозныя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту поўнасцю сінхранізаваны», – рэзюмавала Алена Балігатава.