Галоўная / Аб Мiнiстэрстве / Падпарадкаваныя ўстановы / Нацыянальнае агенцтва iнвестыцый i прыватызацыi

Нацыянальнае агенцтва iнвестыцый i прыватызацыi

 Дырэктар
 Красоўскі Дзмітрый Анатольевiч

Тэлефон:
+375 (17) 200-81-75

Паштовы адрас:
220030, г. Мінск, ул.Берсана, 14

Факс:
+375 (17) 226-47-98

E-mail:
mail@investinbelarus.by

Інтэрнэт-сайт:
www.investinbelarus.by/

РЭЖЫМ ПРАЦЫ

Пачатак працы - 9.00

Заканчэнне працы - 18.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) - гэта дзяржаўная арганізацыя, падпарадкаваная Міністэрству эканомікі і ўпаўнаважаная на прадстаўленне інтарэсаў Беларусі па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Беларусь.

Адпаведна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2010 г. №273, асноўным прадметам дзейнасці НАІП з'яўляецца садзейнічанне ажыццяўленню прамых замежных інвестыцый, у тым ліку пры прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.

Асноўнымі задачамі НАІП з'яўляюцца:

- рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы інвестыцый і прыватызацыі;

- распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па фарміраванні інвестыцыйнага іміджу Рэспублікі Беларусь;

 - стварэнне і вядзенне адзінай інфармацыйнай базы па пытаннях інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку адзіны рэестр інвестыцыйных праектаў;

- узаемадзеянне з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і інвестарамі па пытаннях ажыццяўлення прамых замежных інвестыцый.

 

НАИП прадастаўляе наступныя паслугі для інвестараў:

• прадстаўленне інфармацыі аб інвестыцыйных магчымасцях, прэферэнцыйных рэжымах і льготах, галінах эканомікі, заканадаўстве;

• прадстаўленне актуальнай інфармацыі аб інвестыцыйных праектах;

• падбор і прадстаўленне інфармацыі аб варыянтах зямельных участкаў і памяшканняў;

• пошук патэнцыйных партнёраў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, арганізацыя сустрэч, перамоваў з патэнцыйнымі партнёрамі для наладжвання супрацоўніцтва;

• прадастаўленне пляцоўкі для перамоваў і суправаджэнне інвестара падчас перамоваў;

•  арганізацыя візітаў замежных бізнес-міссій у Рэспубліку Беларусь (распрацоўка праграмы знаходжання, дапамога ў афармленні візы);

• постінвестыцыйнае суправаджэнне.