Галоўная / Каментарыi

Інфармацыя да пастановы Савета Міністраў нумар 650

25/09
 

Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікавана пастанова Савета Міністраў ад 4 верасня 2024 г. № 650 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2024 г. № 350-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях».

Пастановай зацверджаны палажэнні, якія ахопліваюць увесь спектр працэдурных адносін, звязаных з заключэннем інвестдагавораў, рэалізацыяй прэферэнцыйных інвестпраектаў, прадастаўленнем бюджэтных трансфертаў пасля рэалізацыі інвестпраектаў.

1. Палажэннем аб парадку заключэння, змянення і спынення інвестыцыйных дагавораў:

– устаноўлены патрабаванні да пакета дакументаў для заключэння інвестдагавора, інвестара, органа, упаўнаважанага разглядаць прапанову, інвестыцыйнага праекта;

– урэгуляваны парадак узгаднення праекта інвестдагавора зацікаўленымі, а таксама атрымання заключэння аб эфектыўнасці і фінансавай рэалізуемасці інвестпраекта;

– урэгуляваны пытанні ўнясення змяненняў у інвестдагаворы, іх спынення, а таксама дзеянні па спагнанню льгот і прэферэнцый (у выпадку невыканання ўмоў інвестдагавора).

2. Палажэнне аб парадку правядзення конкурсаў па выбары інвестара (інвестараў) для заключэння інвестдагавора, а таксама юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка для рэалізацыі прэферэнцыйнага інвестпраекта.

3. Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра інвестдагавораў, пераліку прэферэнцыйных інвестпраектаў.

Гэтым Палажэннем урэгуляваны парадак накіравання неабходных матэрыялаў для ўключэння інвестдагавора ў рэестр.

4. Палажэннем аб парадку прыняцця рашэнняў адносна прэферэнцыйных інвестпраектаў:

– урэгуляваны патрабаванні да суб'екта гаспадарання, пакета дакументаў для ўключэння інвестпраекта ў пералік прэферэнцыйных інвестпраектаў;

– урэгуляваны пытанні звароту па рашэнне аб прадаўжэнні тэрміну рэалізацыі прэфпраекта, неабходныя для гэтага дакументы, а таксама пытанні прыняцця рашэнняў аб выключэнні прэфпраекта з пераліку.

5. Палажэнне аб парадку, памеры і ўмовах кампенсацыі інвестару затрат, звязаных са стварэннем магістральнай, размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

Палажэннем устанаўліваецца:

- Памер кампенсацыі (не менш за 50% - у дачыненні да размеркавальнай інфраструктуры і 100% - у дачыненні да магістральнай інжынернай інфраструктуры);

– крыніцы кампенсацыі – сродкі рэспубліканскага бюджэту ў рамках Дзяржінвестпраграмы, мясцовых бюджэтаў у рамках рэгіянальных інвестпраграм;

- парадак атрымання кампенсацыі.

6. Палажэнне аб парадку кампенсацыі Рэспубліцы Беларусь сум ільгот і (або) прэферэнцый, вызвалення ад кампенсацыі, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) кампенсацыі Рэспубліцы Беларусь сум ільгот і (або) прэферэнцый, вызвалення ад выплаты, прадастаўлення растэрміноўкі (адтэрміноўкі) выплаты няўстойкі (штрафу, пені).

7. Палажэннем аб парадку і памеры аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення бюджэтных трансфертаў на кампенсацыю часткі затрат па інвестпраектах, што рэалізуюцца на тэрыторыі асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, устаноўлены:

- крытэрыі, якім павінны адпавядаць інвестпраекты, якія прэтэндуюць на рэалізацыю з бюджэтнымі трансфертамі;

 - пералік АТА, на якіх могуць рэалізоўвацца інвестпраекты з бюджэтнымі трансфертамі;

- парадак прадастаўлення бюджэтных трансфертаў;

- памер бюджэтных трансфертаў.

Тэгі